Вырак Бэрлюсконі: 4 гады за фінансавыя махінацыі


Міланскі суд прыгаварыў экс-прэм’ера Італіі Сільвіё Бэрлюсконі да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Палітыка прызналі вінаватым у фінансавых махінацыях. Паводле абвінавачання, Бэрлюсконі разам са сваймі «паплечнікамі» скраў больш за $ 30 млн.

Чатыры гады зняволення. Гэта нават больш, чымся прасіў пракурор. Суд высветліў, што былы прэм’ер з дапамогаю кампаніі «Mediaset» купляў правы на дэманстрацыю ў Італіі амерыканскіх фільмаў. Ліцэнзіі набываліся па завышаных коштах, але – толькі на паперы. Розніцу кампанія, якая належыць экс-прэм’еру, атрымлівала ў выглядзе «адкатаў» ад фірмаў-пасярэдніц.

Па гэтай справе у якасці абвінавачаных праходзяць яшчэ 10 асобаў, у тым ліку старэйшы сын Сільвіё, які займаў пасаду віцэ-прэзідэнта кампаніі «Mediaset».

belsat.eu

Стужка навінаў