Хлеб і малочныя вырабы значна падаражэюць (дапоўнена)


{movie}Гонка коштаў|left|7156{/movie}«Каб скараціць розніцу ва ўзроўні коштаў розных малочных прадуктаў і зацікавіць вытворцаў у павелічэнні вырабу такіх тавараў, максімальныя адпускныя цэны на малако і кефір тлустасцю да 3,5 %, на смятану тлустасцю да 25 %, на тварог тлустасцю да 9 % без смакавых дадаткаў і напаўняльнікаў павышаюцца на 35 %», – паведамляе сайт Міністэрства эканомікі.

Паводле гэтага ведамства, вытворчасць малочных вырабаў без дадаткаў і напаўняльнікаў амаль спынілася з прычыны стратнасці.

Таксама з мэтаю кампенсацыі падаражэння збожжавай сыравіны, скарачэння стратнасці вытворчасці ды насычэння спажывецкага рынку сацыяльна значнымі таварамі: хлебам і хлебабулачнымі вырабамі – павышаюцца максімальныя адпускныя цэны на хлеб (у тым ліку на батоны) на 10 %, на іншыя хлебабулачныя вырабы – на 3 %.

belsat.eu
https://youtu.be/oNqoO_Fp8Yg

Глядзі таксама
Каментары