Антон Болтачка: Крызіс 2011 года можа паўтарыцца


{movie}Антон Болтачка у “Гарачым каментары”|left|7144{/movie}«На каленях у Маскву»: беларуска-расейскія перамовы наконт экспарту нафты вядуць у Маскве віцэ-прэм’ер Расеі Аркадзь Дварковіч і першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка. Эканамісты сцвярджаюць: пытанне для нашай краіны – стратэгічнае.

А ўсё таму, што праблема экспарту нафты ў Беларусь у апошнім квартале 2012 года канчаткова не развязаная. Расейскае Міністэрства энергетыкі, перагледзеўшы пытанне экспарту паліва, зменшыла колькасць нафты, транспартаванай у Беларусь у IV квартале, на 26 % – у параўнанні з І–ІІІ кварталамі. З такога рашэння не задаволены беларускі бок, бо цярпіць эканоміка Беларусі.

«Калі бакі не дамовяцца, мы зможам назіраць тую ж сітуацыю, што адбываецца і цяпер, – яе пагаршэнне. Сёння мы атрымалі статыстыку сальда вонкавых плацяжоў. Яно рэкорднае. У мінусе – ад пачатку года: мінус $ 500 млн. Раней сальда было ў плюсе альбо ў невялікім мінусе – каля $ 70 млн. Такі мінус, які бачым цяпер, азначае, што за месяц мы згубілі столькі грошай! – канстатуе эканаміст Антон Болтачка. – У наступным годзе, калі не будуць дасягнутыя пэўныя дамоўленасці, такія сумы і далей будуць сыходзіць з краіны. А гэта азначае паўтарэнне праблемы 2009–2011 гадоў». Такім чынам, нас чакаюць рэзкія змены курсу беларускага рубля і скокі коштаў.

Глядзіце больш у «Гарачым каментары».

belsat.eu

Стужка навінаў