Валярына Кустава: У творчасці беларусаў заўсёды прысутнічае палітыка


{movie}Валярына Кустава ў “Гарачым каментары”|left|7133{/movie}Паэтка і эсэістка разважае ў «Гарачым каментары» пра пераслед рэдакцыі часопісу «Arche» з боку ўладаў і пра часовую забарону канцэрту гурта «Палац».

У эфіры дзяржаўнага тэлебачання змест часопісу «Arche», на выдаўцоў якога абрынуліся рэпрэсіі, назвалі «сумнеўнаю прапагандаю з прэтэнзіяй на экстрэмізм».

Паэтка, эсэістка і аўтарка выдання Валярына Кустава лічыць, што кіраўніцтву дзяржаўнага Першага нацыянальнага тэлеканалу варта звярнуць увагу на адсутнасць прафесіяналізму ў сваіх працаўнікоў. Абвінавачванне выдаўцоў у экстрэмізме сведчыць, што прапагандысты ніводнага нумару «Arche» і не разгортвалі.

Аўтарка часопісу заклікае прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі заступіцца за «Arche» хаця б у сваіх блогах і такім чынам папулярызаваць выданне, даць розгаласу факту яго закрыцця.

Чаму рэпрэсіі закранулі інтэлектуалаў? Валярына Кустава заўважае, што ў Беларусі апошнім часам атакуюць усе дыскусійныя пляцоўкі. Робяць гэта таму, што, «калі знішчаецца розум, знішчаецца і свабода».

Аднак большасць жыхароў нашай краіны ўсё беларускае звязваюць з палітыкаю. Чаму так адбываецца? Паводле літаратаркі, у творчасці кожнага беларускага інтэлектуала тым ці іншым чынам прысутнічае палітычная нота. «Мы можам прыводзіць людзей праз мастацтва, але калі табе ўвесь час баліць гэта, ты не можаш пра гэта маўчаць».

belsat.eu
https://youtu.be/mbDMjyDNoc0

Глядзі таксама
Каментары