Інтэрв’ю Кабзона ў Менску: пра могілкі, касметыку і «Pussy Riоt»


Народны артыст СССР перад канцэртам у сталіцы расхвальваў беларускія гарады, культуру і касметыку. Пра Расею распавядаў толькі адмоўнае.

«Усюды, дзе б я ні бываў, прыводжу як прыклад не толькі Менск, але і іншыя гарады Беларусі: Магілёў, Берасце, Гомель. Усе яны дагледжаныя», – запэўніў журналістаў спявак. У дыфірамбах знайшлося месца і для беларускай касметыкі ды парфумерыі – іх любіць жонка артыста.

{movie}Фрагменты з інтэрв’ю Іосіфа Кабзона ў Менску (24.10.12)|left|7132{/movie}У нашай сталіцы, якая захапляе Кабзона чысцінёю, арганізаванасцю і шырокімі вуліцамі, ён традыцыйна наведаў могілкі. «Могілкі, між іншым, таксама твар краіны, нацыі», – заўважыў спявак. І плаўна перайшоў да беларускае культуры. На ягоную думку, яна «развіваецца больш цікава, чымся ў Расеі», хоць у апошняй значна больш фінансавых магчымасцяў.

«Мо ваш прэзідэнт ці прэм’ер і робяць памылкі, але вы ім не дапамагаеце. Вось раздзьмулі цяпер гэты скандал з «Пусі Раят» («Pussy Riоt»). Яны ніхто! Я кажу гэта як чалавек, які больш за 50 гадоў на эстрадзе. Гэтыя дзяўчаты выхаваныя мужчынамі – прадзюсарамі, менеджарамі. Але менеджары п’юць гарэлку і ходзяць на волі, а дзяўчаты пакутуюць у турме», – заявіў спявак.

Іосіф Кабзон выступіў у Менску 24 кастрычніка.

belsat.eu
https://youtu.be/8ZyI8Lru2aY

Глядзі таксама
Каментары