У Менску прэзентавалі фільм «Белсату» пра рэпрэсаваных чыгуначнікаў


{movie}Сяргей Законнікаў: за што расстралялі чыгуначнікаў?|left|7131{/movie}У фільме «Цівалі» распавядаецца пра страйк працаўнікоў беларускае чыгункі, якія адмовіліся везці эшалоны з рэпрэсаванымі ў Сібір. Чыгуначнікаў расстралялі.

Прэзентацыя стужкі адбылася ў межах кінапрагляду ў клубе «Невядомая Беларусь».

«У нас ніколі не распавядалася пра гэтых чыгуначнікаў, якія ў сталінскія часы здолелі падняцца на страйк, адмовіўшыся везці зняволеных, – распавёў на сустрэчы адзін з герояў фільму, суаўтар сцэнара і аўтар паэмы «Цівалі» Сяргей Законнікаў. – Тады, у 1938-м, гэта назвалі сабатажам, справаю займаўся асабіста наркам чыгункі Лазар Кагановіч, і вялікая група чыгуначнікаў была расстраляная. Звестак пра гэта вельмі мала. Але мне пашанцавала, што я сустрэўся з санітарным лекарам Менску, які ў 1960-я гады прысутнічаў пры раскопках жывёльных могільнікаў у Цівалях. Тады былі знойдзеныя сотні звязаных дротам костак, чарапоў з дзіркамі ад куляў. Сёння на гэтым месцы – гарадскія кварталы, рынак «Ракаўскі кірмаш», сквер».

Дакументальны фільм «Цівалі» можна знайсці ў архіве ўэб-старонкі «Белсату».

belsat.eu

Стужка навінаў