На выставу – да мора! Агляд падзеяў культуры.


{movie}Агляд падзеяў культуры|left|7134{/movie}Найбуйнейшая ў свеце выстава скульптураў пад адкрытым небам праходзіць у Сіднеі. Свае працы на марскім узбярэжжы паказалі больш як сто творцаў. Пераможцам конкурсу зрабіўся амерыканец Пітэр Ландбэрт з вежаю з бетону і сталі. Пасля выставы яна будзе ўпрыгожваць каралеўскі батанічны сад Сіднею.

ПІТЭР ЛАНДБЭРТ, СКУЛЬПТАР:
„Гэта выключная выстава. Яна належыць да найлепшых падзеяў у свеце мастацтва. Цяпер мае скульптуры ёсць ужо на 4-ох кантынентах”.

Выстава на ўзбярэжжы праходзіць ужо 16-ты раз, сёлета арганізатары плануюць прыцягнуць на яе нават паўмільёна наведнікаў. Квіткоў на экспазіцыю купляць не трэба, але так ці інакш замежныя аматары паглядзець на прыгожае ля мора, паводле падлікаў, прынясуць у краіну да 60-ці мільёнаў долараў.

Іншыя тэмы: агляд кінапрэм’ераў. Легендарны расейскі балет “Лебядзінае возера” паказалі ў Калумбіі.

belsat.eu

Стужка навінаў