Аператара «Белсату» дапыталі


Пасля таго, як супрацоўнікі КДБ уламіліся ў кватэру аператара «Белсату» Алеся Баразенкі, сувязь з ім адсутнічала некалькі гадзінаў.

«Мяне бяруць. Патрэбны адвакат» – такое sms-паведамленне мы атрымалі ад нашага калегі. Некалькі гадзінаў месцазнаходжанне Алеся Баразенкі было невядомае, а дазваніцца да яго было немагчыма. Пазней высветлілася, што ён быў на допыце.

Ператрус распачаўся а шостай раніцы. Супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі кампутар Алеся Баразенкі, а таксама плакат з надпісам «Дзе мама Колі?».

Менавіта Алесь Баразенка зняў на камеру момант нападу сілавікоў на Ўладзіміра Някляева 19 снежня. Наш калега мяркуе, што менавіта гэтыя відэаматэрыялы і маглі цікавіць тых, хто праводзіў ператрус.

22 снежня аператара затрымалі міліцыянты ў цывільным але неўзабаве выпусцілі з РУУС Фрунзенскага раёна. Сённяшні допыт адбыўся без прысутнасці адвакату. Падрабязнасці размовы Алесь Баразенка паведаміць не можа, паколькі даў падпіску аб нераскрыцці падрабязнасцяў.

belsat.eu

https://youtu.be/eYUrBvzfNKQ

Глядзі таксама
Каментары