За набыткі ў французскіх супермаркетах можна плаціць… адбіткам пальца


У тэставанні біяметрычных тэрміналаў узялі ўдзел 1500 пакупнікоў.

Тэставай эксплуатацыяй сістэмы біяметрычных плацяжоў занялася сетка супермаркетаў у Вільнёў-д’Аску (Villeneuve-d’Ascq, Паўночная Францыя). Каб заплаціць за набыткі, трэба прыкласці палец да адмысловага сканера ля касы. Але аперацыя адбудзецца толькі ў тым выпадку, калі кліент мае ў кішэні або торбе сваю крэдытную картку (яна мусіць быць не далей за два метры ад тэрміналу).

{movie} Францыя: заплаціць за прадукты можна адбіткам пальца|left|7104{/movie}Кліентам навінка падабаецца тым, што цяпер не трэба корпацца ў торбе або лазіць па кішэнях, каб знайсці пластыкавую картку.

Біяметрычны «партрэт» закадаваны ў чыпе, размешчаным на картцы. Такім чынам, інфармацыя з карткі трапляе адразу ў сканер, абмінаючы цэнтралізаваную сістэму біяметрычных звестак. Дзякуючы гэтаму захоўваецца прыватнасць пакупніка.

belsat.eu
https://youtu.be/oG7kT5e7GW0

Глядзі таксама
Каментары