Андрэй Тур абяцае канкурэнцыю


Намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур, каментуючы Дырэктыву №4, падкрэсліў, што адзін з галоўных аспектаў дакументу – кірунак на правядзенне антыманапольнай канкурэнтнай палітыкі.

„Найважнейшы прынцып – гэта канкурэнцыя. У дырэктывы адлюстроўваецца і цэнавае рэгуляванне, дакумент мае цэлы шэраг пазіцыяў наўпроставага дзеяння што да гуртовых і раздробных надбавак”, – заявіў чыноўнік. Ён таксама падкрэсліў неабходнасць захаваць рэгуляванне коштаў толькі на прадукцыю арганізацыяў-манапалістаў і на сацыяльна-значныя тавары.

Што да канкрэтных эканамічных паказнікаў, не адлюстраваных у дырэктыве, Андрэй Тур падкрэсліў, што „дырэктыва ёсць дакументам палітычным, які вызначае стратэгічную мэту. […] Тут важныя не столькі канкрэтныя лічбы, а тыя прынцыпы, што мы закладаем”, – дадаў намеснік міністра эканомікі.

belsat.eu

Стужка навінаў