Азбукі ад А да Я: у Горадні паказалі самую вялікую калекцыю лемантароў. Агляд падзеяў культуры


https://youtu.be/AyfdeqX-iW0
Калекцыя належыць латышу Юрысу Цыбульсу, які пачаў калекцыянаваць лемантары яшчэ ў дзяцінстве.
У Горадню прыехалі 3 сотні азбукаў з калекцыі Юрыса Цыбульса, агулам жа ён назбіраў больш як 8 тысяч экзэмпляраў на 1039-ці мовах.

А для тых, хто скончыў школу не адно дзесяцігоддзе таму, цікава зноў пагартаць старонкі свайго першага падручніка. Цікавасць выклікаюць і асобнікі на экзатычных мовах і з экзатычнымі малюнкамі – беларусам нязвыкла бачыць у азбуцы папугая ара замест нашага бусла. Але ва ўсіх букварах ёсць і агульныя рысы – уласнік калекцыі цвердзіць, што ўсе ягоныя азбукі маюць літару А, і ў кожным экзэмпляры ёсць хоць адна памылка.

Іншыя тэмы: музыкі з «N.R.M.» падалі заяўку на ўдзел у «Еўрабачанні». Карэйскі рэжысёр Кім Кі Тук вярнуўся ў свет кінематографу.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары