Нацыяналізацыя працягваецца. На чарзе абутковы «Луч»


Сёння сход акцыянераў прадпрыемства разглядаў прапановы інвестараў. Тым часам кантрольны пакет акцыяў хоча атрымаць дзяржава. Таму акцыянернае таварыства «Луч» плануюць увесці ў склад абутковага холдынгу «Белвест». Каб гэта зрабіць, трэба забраць у таварыства 25 % акцыяў. Аднак, як паведаміў «Народнай волі» адзін з акцыянераў прадпрыемства, на балансе таварыства – толькі 5,44 % акцыяў. {movie}Нацыяналізацыя працягваецца|right|7083{/movie}

Аб’яднанне было б карысным для «Луча» і яго акцыянераў, якія прапанавалі выпусціць новыя акцыі ды абраць інвестара. Аднак акцыі яшчэ 7 з паловаю месяцаў будуць пад мараторыем, у выніку – акцыянеры не атрымаюць з іх прыбытку, а інвестары не распачнуць працы.

Акцыянеры ўжо і не спадзяюцца ні на зняцце мараторыю, ні на дазвол самастойна абраць інвестара. Аднак ужо ёсць прыклады «валявых рашэнняў» уладаў адносна недзяржаўных прадпрыемстваў.

belsat.eu
https://youtu.be/TcOHpZV0D1Q

Глядзі таксама
Каментары