На Паўночным Каўказе смяротнік падарваў КПП


Мяркуецца, што магутнасць бомбы была ажно ў дзесяць разоў большая, чым падчас тэракту ў аэрапорце “Дамадзедава”, калі загінулі 37 чалавек.

На кантрольным пункце паліцыі выбухнуў аўтамабіль, які ехаў з Інгушэціі ў бок Паўночнай Асеціі. У выніку адзін чалавек загінуў, чацвёра параненыя.

{movie}Паўночная Асеція: смяротнік падарваў КПП|left|7073{/movie}МУС Расеі выказала версію, што смяротнік планаваў тэракт ва Уладзікаўказе, аднак паколькі паліцыянты вырашылі праверыць ягоны аўтамабіль на мяжы, яму давялося прывесці прыстасаванне ў дзеянне.

Магутнасць бомбы, паводле папярэдніх звестак, склала 30 кг у тратылавым эквіваленце. Для параўнання: пры тэракце ў маскоўскім аэрапорце “Дамадзедава” ў 2011 г., калі загінулі 37 чалавек, была выкарыстаная прылада магутнасцю 2–3 кг у тратылавым эквіваленце.

belsat.eu

Стужка навінаў