Галоўны трэнер БАТЭ: Статыстыка існуе дзеля таго, каб яе ламаць


Сёння а 21.45 на менскім стадыёне “Дынама” БАТЭ гуляе з “Валенсіяй”.

На прэс-канферэнцыі напярэдадні матчу галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка заявіў, што ён спакойна ставіцца да таго, што ў еўракубкавым суперніцтве з іспанскімі клубамі каманда прагуляла ў шасці матчах.

{movie}Віктар Ганчарэнка пра матч БАТЭ – “Валенсія”|left|7072{/movie}“Да гэтага сезону ў нас у Лізе чэмпіёнаў перамогаў не было наагул. Мы ўпэўненыя ў камандзе, у яе добрым гульнёвым тонусе. Перад матчам з “Баварыяй” (якая атрымала да таго часу дзевяць перамогаў запар. – belsat.eu) мы гаварылі, што рана ці позна серыі заканчваюцца. Статыстыка існуе на тое, каб яе ламаць”.

Віктар Ганчарэнка распавёў, што ў штабе беларусаў ёсць іспанскія адмыслоўцы, якія дапамагаюць падрабязна аналізаваць інфармацыю, што з’яўляецца са стану “Валенсіі”. Галоўны трэнер БАТЭ запэўніў, што параза беларускай зборнай ад Іспаніі ў адборачным матчы чэмпіянату свету (0:4) ніяк не адбілася на БАТЭ. “Запамінаецца апошняе, а гэта была перамога над Грузіяй. Гульцы вярнуліся ў добрым настроі”, – сказаў ён.

Трэнер “Валенсіі”: Мне няёмка разважаць, каго з беларусаў я хацеў бы бачыць у “Валенсіі”

Маўрысьё Пэлегрына. Фота bymedia.netМаўрысьё Пэлегрына. Фота bymedia.netГалоўны трэнер “Валенсіі” Маўрысьё Пэлегрына на ўчорашняй прэс-канферэнцыі заявіў, што хоць “Валенсія” даўно не перамагала на выездзе, гэтым разам ён разлічвае на станоўчы вынік.

На пытанне, што ён адчувае, калі глядзіць у табліцу групы “F”, дзе лідаруе БАТЭ, настаўнік гасцей заявіў, што думае толькі пра сваю каманду. “БАТЭ заслужана выгуляў першыя два матчы. Я заўсёды кажу: футбол пакажа кожнаму на поле ягонае месца, – падкрэсліў трэнер. – БАТЭ – вельмі збалансаваная каманда, у ёй ёсць цікавыя гульцы, якія выступалі ў вядучых лігах, як Аляксандр Глеб, які гуляў у чэмпіянаце Іспаніі. Праўда, цяпер не самы зручны момант разважаць, каго з іх я хацеў бы бачыць у “Валенсіі”.

Форвард “Валенсіі”: Мы добра вывучылі стыль БАТЭ

Форвард каманды і зборнай Іспаніі Рабэрта Сальдада адзначыў, што БАТЭ вельмі моцна пачаў групавы раўнд. “Мы добра вывучылі суперніка і прыехалі з настроем узяць тры пункты, каб павысіць свае шанцы выйсці з групы. Мы вельмі добра матываваныя”, – заявіў футбаліст. Паводле яго, у колькасці набраных пунктаў фаварыты барысаўцы, аднак гульня напэўна будзе роўная пасля перамогі “Валенсіі” ў апошнім туры нацыянальнага чэмпіянату.

Адказваючы на пытанне, чаму БАТЭ так удала гуляе ў Лізе чэмпіёнаў, у той час як зборная Беларусі, складзеная пераважна з прадстаўнікоў гэтага клубу, моцна прайграе Іспаніі, Сальдада заявіў, што параўноўваць гэтых матчаў нельга. “Мы ведаем, як гуляе зборная Іспаніі, яна кантралюе і не аддае мяч, а БАТЭ вельмі эфектыўны пры пераходзе ад абароны да атакі. Мы добра вывучылі стыль БАТЭ. Каманда вылучаецца вялікім парадкам і складнасцю, таму кожны з нас мусіць зрабіць сваю працу на сваёй пазіцыі”, – сказаў нападнік.

Паралельна з матчам БАТЭ – “Валенсія” “Ліль” сустрэнецца з “Баварыяй”. Стан камандаў у групе “F”: БАТЭ – 6 пунктаў (розніца мячоў 6-2),”Валенсія” – 3 (3-2), “Баварыя” – 3 (3-4), “Ліль” – 0 (1-5) .

belsat.eu

Стужка навінаў