«Scorpions» выступілі ў Менску. Агляд падзеяў культуры


У зале “Менск-Арэны” не засталося вольных месцаў, сярод слухачоў было вельмі шмат моладзі, людзі спявалі гіты «Scorpions» разам з кумірамі.

Гэта ўжо другі развітальны выступ «Scorpions» у Менску, мінулым разам яны развітваліся з беларусамі ў 2010-ым. Але ад папярэдняга канцэрту ўчорашні адрозніваўся і сцэнаграфіяй, і музычнаю праграмаю.

Для “Скарпоў” канцэрт у Менску стаўся трэцім з турнэ пад выразнаю назваю “The Final Sting – “апошняе джганне”, наперадзе яшчэ выступы ва Украіне, Францыі, Аўстрыі ды Нямеччыне. Аднак можна меркаваць, што на гэтым гурт не скончыць кар’еры – “скарпіёны” згадалі, што найбліжэйшым часам яны збіраюцца адмовіцца ад актыўных гастроляў, але выдаваць кружэлкі будуць надалей.

Іншыя тэмы: жодзінец Яўген Літвінковіч выйшаў у фінал украінскага шоу «Х-фактар». У Лондане можна трапіць пад дождж, не прамакаючы

belsat.eu

Стужка навінаў