Анатоль Лябедзька пакуль застаецца ў СІЗА


Аб’яднаная грамадзянская партыя дагэтуль не атрымала афіцыйнага адказу на хадайніцтва адпусціць Аляксандра Лябедзьку пад асабістую адказнасць прадстаўнікоў партыі.

З пракуратуры толькі паведамілі, што зварот адправілі ў ГУУС Менску “для разгляду па сутнасці”, распавёў “Белсату” адзін з падпісантаў звароту Леў Марголін.

Спадар Марголін таксама паведаміў, што ўчора ў пракуратуру звяртаўся юрыст Сяргей Балыкін, якому ў нефармальнай размове адказалі, што з хадайніцтвам можа звяртацца толькі адвакат, “бо астатнія асобы не з’яўляюцца ўдзельнікамі працэсу”. “Калі найбліжэйшым часам меру стрымання Анатолю не зменяць, мы пачнем дзеяць праз адваката”, – дадаў Леў Марголін.

Лідэра АГП Анатоля Лябедзьку затрымалі ўначы з 19 на 20 снежня ў Менску і змясцілі ў следчы ізалятар КДБ. Палітыку выставілі абвінавачанне паводле арт. 293 КК (“масавыя беспарадкі”). На знак пратэсту затрыманню Анатоль Лябедзька абвесціў галадоўку, якую спыніў праз 10 дзён на настойлівую просьбу свайго адваката.

belsat.eu

Стужка навінаў