Выбілі прызнанні? Разважаеў агаварыў Удальцова


Следчы камітэт Расеі заяўляе, што апазіцыянер Леанід Разважаеў не быў у Кіеве, а сам прыйшоў да іх з павіннаю.

Леанід Разважаеў сам прыйшоў у Следчы камітэт 21 кастрычніка, паведамляе афіцыйная старонка ведамства. Пры гэтым ён пажадаў напісаць яўку з павіннаю. У ёй, паведамляюць следчыя, апазіцыянер распавёў, як разам з Сяргеем Удальцовым, Канстанцінам Лебедзевым ды іншымі асобамі рыхтаваў масавыя беспарадкі. Фінансаваць апошнія, гаворыцца ў тэксце, збіраўся Гіві Таргамадзэ – чалец партыі “Адзіны нацыянальны рух”, створанай прэзідэнтам Грузіі Міхэілам Саакашвілі.

{movie}Відэа, распаўсюджанае Следчым камітэтам Расеі|left|7050{/movie}Сёння ранкам шэраг вядомых расейскіх медыяў паведаміў пра выкраданне Разважаева ў Кіеве і пра тое, што яго даставілі ў расейскую сталіцу, дзе арыштавал ў крымінальнай справе, якую распачалі ў мінулую сераду пасля паказу на тэлеканале НТВ праграмы “Анатомія пратэсту – 2”. У апошняй гаварылася, што расейская апазіцыя рыхтуецца захапіць уладу, арганізаваўшы масавыя беспарадкі за грошы ад замежных спонсараў.

belsat.eu

Стужка навінаў