Парламенцкая большасць не вітаецца з Саакашвілі


Першае паседжанне новага складу парламенту Грузіі пачалося з лёгкага скандалу.

Прадстаўнікі кааліцыі “Грузінская мара” не падняліся ды не апладавалі, калі прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі ўвайшоў у залу і накіраваўся да трыбуны. Гэткі ж знак пратэсту дэпутацкая большасць паўтарыла і пасля таго, як кіраўнік краіны скончыў прамову, у якой заклікаў сваіх прыхільнікаў і апанентаў да канструктыўнай супрацы. Паводле прадстаўнікоў “Грузінскай мары”, гэтак яны выказалі сваё стаўленне да аўтарытарнага рэжыму.

{movie}Першае пасяджэнне парламента Грузіі: Дэпутацкая большасць не прывітала Саакашвілі|left|7047{/movie}Першае паседжанне прайшло ў нядзелю ў парламенцкай сталіцы Грузіі – Кутаісі, што паводле плану Саакашвілі, мае садзейнічаць дэцэнтралізацыі ўлады. Шыкоўны шкляны будынак, праўда, яшчэ не гатовы на 100 %, на што пачалі наракаць дэпутаты. Маўляў, будаўніцтва не скончанае, ды і жыць дэпутатам у Кутаісі няма дзе.

У новым складзе былая кіроўная партыя Саакашвілі – “Адзіны нацыянальны рух” – атрымала 65 месцаў, апазіцыйная да кіраўніка дзяржавы “Грузінская мара” – 85.

belsat.eu
https://youtu.be/QH7Xs6KJNPg

Глядзі таксама
Каментары