П’яны настаўнік катаў школьнікаў на аўтамабілі. Скончылася трагічна


Выпадак адбыўся на Ганцаўшчыне.

Педагог за стырном аўта “Volkswagen” разам з пасажырамі ўрэзаўся ў дрэва. У аўтамабілі былі два адзінаццацікласнікі з Хатыніцкай сярэдняй школы. Адзін з іх, 1996 года нараджэння, загінуў. Другі, на год старэйшы, разам з кіроўцам трапіў у шпіталь. Самому настаўніку – 27 гадоў.

belsat.eu

Стужка навінаў