Кадры з прыватнага жыцця арыстакратаў


Люксембург святкуе шыкоўнае вяселле спадчынніка трона.

У Вялікім Герцагстве Люксембург праходзяць ўрачыстасці з нагоды вяселля 30-гадовага спадчынніка трона герцага Гіёма з 28-гадовай графіняй Стэфані дэ Лянуа з Бельгіі.{movie}Шлюбная цырымонія спадчынніка трону Люксембургу|left|7037{/movie}

Афіцыйная цырымонія адбылася ў пятніцу, аднак галоўныя шлюбныя ўрачыстасці адбыліся ў суботу у саборы Люксембургскай Маці Божай.

Герцага Гіёма называлі апошнім халастым наследным прынцам у Еўропе, таму ягоная жаніцьба выклікала павышаную цікавасць не толькі ў герцагстве, але і за яго межамі, падае “Бі-Бі-Сі” .

З нагоды ўрачыстасцяў турысты і жыхары Люксембургу скупляюць сцяжкі з выяваю маладых, а таксама шампанскае, фарфор і шакалад, вырабленыя адмыслова да свята. З балкону герцагскага палацу жаніх з нявестаю прывіталі грамадзянаў, што сабраліся на плошчы. Вясельны пацалунак маладых выклікаў воклічы захаплення, {movie}Вясельны пацалунак герцага Гіёма з маладой жонкай|left|7038{/movie}асабліва прадстаўніц прывабнага полу.

На люксембургскае вяселле з’ехаліся прадстаўнікі практычна ўсіх арыстакратычных еўрапейскіх родаў. У спісе гасцей значацца кароль і каралева Нарвегіі, кронпрынц Японіі, іярданскі прынц Хусэйн з жонкаю ды шматлікія іншыя ўладальнікі блакітнай крыві. Англійскую каралеўскую сям’ю на вяселлі рэпрэзентуюць прынц Эдўард і графіня Уэсэкская Соўфі.

Герцаг Гіём сустракаўся са сваёй нарачонаю цягам некалькіх гадоў. Летась адбыліся заручыны шляхетнай пары.



Стэфані – прадстаўніца вядомай у Бельгіі арыстакратычнай сям’і. Яна вывучала замежныя мовы ў Лёвэнскім каталіцкім універсітэце, добра гаворыць па-французску, па-нямецку і па-расейску.

У інтэрв’ю люксембургскім медыям яна распавяла, што вялікі герцаг Гіём ахвотна падзяляе яе захапленне гастраноміяй і кулінарыяй. Незадоўга да шлюбу ўлады герцагства вырашылі даць графіні дэ Лянуа грамадзянства Люксембургу ў паскораным парадку.Гэтае рашэнне, якое называюць “адзіным неадназначным момантам вяселля”, выклікала здзіўленне ў пэўнай часткі жыхароў Вялікага Герцагства.

belsat.eu

Стужка навінаў