“Размова Мацкевіча”: атамнае пытанне


{movie}Размова Мацкевіча: атамнае пытанне|left|7032{/movie}У Літве адбыўся рэферэндум у справе новай атамнай станцыі. Літоўскія грамадзяне параілі свайму ўраду ўстрымацца ад будаўніцтва. Якое значэнне гэта мае, у тым ліку для Беларусі? Госць праграмы “Размова Мацкевіча” – эканамічны аглядальнік газеты “Белорусы и рынок” Ірына Крыловіч.

“Звычайна пабудова атамнай станцыі суправаджаецца папулісцкімі лозунгамі аб працоўных месцах, аб тым, што гэта дае краіне незалежнасць, у гэтым выпадку – ад Расеі. І, як правіла, гэта спрацоўвае для насельніцтва”, – гаворыць Ірына Крыловіч. Але ў выпадку з Літвою, дзе ўжо была свая АЭС, гэтыя аргументы не спрацавалі.

А вось беларусаў пра атамную электрастанцыю фактычна і не пыталі. Тым часам некаторыя эксперты ставяць пад сумнеў эканамічную эфектыўнасць беларускай АЭС. “Гэта дарагі ды складаны аб’ект, які, да таго ж, можа несці сур’ёзную пагрозу. Нават калі абстрагавацца ад таго, дзе будаваць: у Беларусі, Літве ці Расеі, – на сёння атамная энергетыка перабывае ў нейкім тупіку. Чым больш бяспекі, тым складанейшы праект, тым складанейшая яго эксплуатацыя, тым ён даражэйшы. Знікае эканамічная эфектыўнасць. Узнікае філасофска-канцэптуальнае пытанне: навошта? Можа варта пачакаць, і навука за бліжэйшыя 20–30 гадоў запрапануе новы прарыў у энергетыцы агулам і ў атамнай энергетыцы?” – гаворыць госць праграмы.

belsat.eu

Стужка навінаў