Лукашэнка: Натаўцы забілі мільёны дзяцей!


{movie}Фрагмент інтэрв’ю Лукашэнкі журналістам «The Independent» i BBC, паказаны ў праграме “Панарама”.|left|7031{/movie}«Вам – амерыканцам, натаўцам, увогуле Захаду – трэба сядзець ціха як мышам пад венікам і не варушыцца. Вы не маеце права на тое, каб нешта казаць не толькі з трыбуны ААН, але наагул вы не маеце права ні пра што казаць, калі вы забівалі людзей. Два пакаленні не забудуць, што вы нарабілі! А вы нас вучыце», – у інтэрв’ю брытанскім журналістам Лукашэнку зноў «панесла».

Сярод іншага кіраўнік Беларусі абвінаваціў краіны Захаду ў тым, што тыя «забілі мільёны дзяцей». «І самае галоўнае, чаго вам не аспрэчыць, – гэта тое, што такая дэмакратыя, як у Амерыцы і ў вас, для нас непрымальная, дэмакратыя, якая забівае за межамі краіны мільёны ні ў чым не вінаватых людзей. Вось уяві: маіх дзяцей дзеля нейкай дэмакратыі ўзялі і забілі – ды не дай Бог! Беларусам, калі сказаць: слухай, у вас будзе дэмакратыя, але мы ў вас расстраляем, заб’ём, на галаву скінем ядзерныя боегалоўкі, але будзе дэмакратыя пасля гэтага. Ні адзін беларус гэтага не захоча! Так якая ж гэта дэмакратыя, якой не хоча народ?» – запытаў Лукашэнка журналістаў «The Independent» i BBC.

Акрамя таго, прэзідэнт назваў злачынствам зрынанне дзяржаўнага ладу ў шэрагу арабскіх краінаў. «Гэта было злачынства – мая ацэнка адназначная. І мала вам не падасца. Вы баіцеся тэрарызму, але вы яго атрымалі – вы яго стварылі сваймі рукамі. Паглядзіце, што яшчэ будзе, – заявіў Лукашэнка. – Нікому вашая дэмакратыя праз гібель не патрэбная. Вам мільёны загінулых сваякоў, – а вы ведаеце, што такое ў мусульманаў крэўная помста, – ніколі не даруюць гэтага. Ні-ко-лі!»

Размовы пра дэмакратыю ён назваў «шырмаю разбойных працэсаў Захаду».

belsat.eu

Стужка навінаў