Ляховіч: Лукашэнка прапаноўвае Захаду дыялог на сваіх умовах


Цяжка заходнім палітыкам з Беларуссю: учора – прымірэнчыя жэсты, а сёння – стратэгічныя планы супрацы з Кітаем і арабскімі краінамі.

Выступаючы ў Савеце Рэспублікі, Лукашэнка заклікаў развіваць вонкавыя стасункі перадусім з тымі дзяржавамі, што лаяльна ставяцца да ўладаў Беларусі. Паводле прэзідэнта, гэта найперш Расея, Індыя, Кітай, а таксама некаторыя арабскія і афрыканскія краіны. {movie}Андрэй Ляховіч у “Гарачым каментары”|right|7019{/movie}

На думку палітолага Андрэя Ляховіча, учорашні жэст МЗС быў прадыктаваны не палітычнаю гульнёю, а неабходнасцю шукаць новых сяброў, бо пасля “разбаўляльнікавага” скандалу перамовы з Расеяй лёгкімі не будуць.

“Ва ўлады ёсць разуменне таго, што пасля 2010 года была страчаная пэўная захада стрымання Расеі, то бок добрыя адносіны з Еўразвязам. Да таго ж трэба памятаць, што ў 2013–2014 гадах Беларусь увойдзе ў пік выплатаў усемагчымых запазычанасцяў. Трэба будзе штогод выплочваць каля $ 3 млрд”, – нагадвае адмысловец.

Відавочна, што Менск намагаецца злагодзіць стаўленне Захаду і стварыць палітычныя перадумовы для магчымага крэдыту ад МВФ, місія якога распачала маніторынг беларускай эканомікі.

“Але гэтых зменаў беларускія ўлады хочуць дамагчыся малымі коштамі. Лукашэнка прапаноўвае Захаду дыялог на сваіх умовах, бо лічыць, што гэта яшчэ магчыма. Маўляў, калі не атрымаецца, то будзем ізноў размаўляць са старымі сябрамі”, – разважае Ляховіч.

belsat.eu

Стужка навінаў