КДБ параіў Віталю Рымашэўскаму не праводзіць прэсавую канферэнцыю


Экс-кандыдата папярэдзілі, што за гэта яго зноў возьмуць пад варту.

Прэсавая канферэнцыя экс-кандыдата на прэзідэнта Віталя Рымашэўскага мелася адбыцца сёння. Аднак яе вырашылі не праводзіць праз пагрозу яго паўторнага ўзяцця пад варту.

Нагадаем, што Віталя Рымашэўскага ў ноч на 1 студзеня адпусцілі з ізалятара КДБ, куды яго змясцілі пасля падзеяў 19 снежня. Разам з шасцю іншымі экс-кандыдатамі на прэзідэнта ён застаецца абвінавачаным па крымінальнай справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў у Менску. Паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэкса ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведаміў сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі, прадстаўнікі КДБ папярэдзілі Рымашэўскага, што прэсавую канферэнцыю расцэняць як раскрыццё таямніцы следства, а меру стрымання (падпіска аб нявыездзе) заменяць на ўтрыманне пад вартай.

belsat.eu

Стужка навінаў