Берасцейскія мытнікі сканфіскавалі 15 тонаў шакаладу


У пункце мытнага афармлення «Казловічы» кіроўца-экспедытар польскай фірмы, які накіроўваўся на аўтапоездзе «Вольва» з Польшчы ў Расею, падаў да афармлення дакументы на «шакаладныя вырабы, начынка, арэхавая паста» агульнай вагою каля 19 тонаў. У ходзе мытнага кантролю было высветлена, што фактычна тавару ў грузавым адсеку аўтапоезда амаль на 2,5 тоны больш.

Мытнікі выявілі, што тавараў, якія значыліся ў дакументах («начынка белая, фундук 100 % перацёрты да пастападобнага стану, цёмная арэхавая паста, сумесь цёмнага, малочнага і белага шакаладу, белы шакалад, арэхавая паста светлая»), у транспартным сродку няма. Пры гэтым цёмны і малочны шакалад былі ў колькасці, якая перавышала заяўленую.

Не названыя ў суправаджальных дакументах 15,7 тоны шакаладу канфіскавалі. Яго кошт складае каля 2,5 млрд руб.

Рэшту грузу адправілі да месца прызначэння.

belsat.eu

Стужка навінаў