Арыштаваны аператар «Белсату»


Супрацоўнікі КДБ уламіліся ў кватэру аператара «Белсату» Алеся Баразенкі. «Мяне бяруць. Патрэбны адвакат» – гэта апошняе sms-паведамленне ад нашага калегі.

Ператрус распачаўся а шостай раніцы. Супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі кампутар Алеся Баразенкі, а таксама плакат з надпісам «Дзе мама Колі?». Цяпер месцазнаходжанне нашага калегі невядомае, а сувязь з ім адсутнічае.

Менавіта Алесь Баразенка зняў на камеру момант нападу сілавікоў на Ўладзіміра Някляева 19 сняжня. Пазней, 22 снежня аператара затрымалі міліцыянты ў цывільным але неўзабаве выпусцілі з РУУС Фрунзенкскага раёна.

Belsat.eu

Стужка навінаў