Штраф 500 тыс. руб. з канфіскацыяй беларускамоўных выданняў


Адбыўся суд над галоўным рэдактарам часопісу «ARCHE» Валерам Булгакавым.

Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласці пакараў дзеяча штрафам памерам 500 тыс. руб.

У судовым парадку будзе канфіскаваны таксама ўвесь прыбытак ад продажу часопісу ў Горадні на агульную суму 875 тыс. руб. Акрамя гэтага пад канфіскацыю трапілі 194 асобнікі кнігі «Саветызацыя Заходняй Беларусі», кошт якіх быў ацэнены больш як на 6 млн руб.

Увечары 14 верасня Булгакава ў Горадні затрымалі супрацоўнікі міліцыі ды падатковай інспекцыі падчас прэзентацыі кнігі «Саветызацыі Заходняй Беларусі».

У дачыненні рэдактара быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Падставаю для абвінавачвання паслужыў той факт, што падчас прэзентацыі было прададзена 25 кніг. Працаўнікі падатковай інспекцыі падчас продажу кніг зрабілі кантрольную закупку, а ў Булгакава з сабою не было накладных на друкаваную прадукцыю.

belsat.eu

Стужка навінаў