Актывісту «Левага фронту» Канстанціну Лебедзеву выставілі абвінавачанне ў рыхтаванні да масавых закалотаў.
Калегі апазіцыянера назвалі ягоны арышт «часткаю спланаванай кампаніі». Яны сцвярджаюць, што падставаю для затрымання прадстаўніка апазіцыйнага руху паслужылі знойдзеныя падчас ператрусу баявыя патроны, {movie}Скандальная “Анатомія пратэсту-2″|left|6988{/movie}якія захоўваюцца ў Лебедзева па паляўнічай ліцэнзіі.
Сам Лебедзеў не прызнае сваёй віны і адмовіўся даваць паказанні. Басманны суд Масквы сёння прыме рашэнне аб меры стрымання Лебедзева.
Пад следствам, акрамя Лебедзева, знаходзіцца таксама лідар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў і ягоны паплечнік Леанід Развазжаеў. Удальцоў даў падпіску аб нявыездзе, Развазжаеў пакуль хаваецца ад арышту.
Падставаю для крымінальнай справы паслужыў фільм «Анатомія пратэсту – 2», паказаны тэлеканалам НТВ. У фільме паведамлялася, што апазіцыя рыхтуецца да зрынання законнай улады на замову замежных краінаў.
Галоўную ролю ў рыхтаванні да перавароту, на думку аўтара фільму, грае старшыня Камітэту абароны і бяспекі парламенту Грузіі, «канструктар каляровых рэвалюцыяў» Гіві Таргамадзэ, а ў лік выканаўцаў сакрэтнага плану ў Расеі меўся ўвайсці Сяргей Удальцоў. У пацверджанне гэтай заявы канал НТВ паказаў відэазапіс сустрэчы актывістаў «Левага фронту» з Таргамадзэ, зроблены схаванаю камераю.
Калі следства давядзе, што расейскія апазіцыянеры рыхтавалі тэракты, ім пагражае пажыццёвае зняволенне.
belsat.eu