У Пінску адкрылі выставу, прысвечаную Яўгену Шатохіну. Агляд падзеяў культуры


У Пінску, на радзіме мастака Яўгена Шатохіна, што пайшоў з жыцця ўзімку, адкрылі экспазіцыю, прысвечаную выбітнаму пінчуку. Наведнікі могуць пабачыць на выставе каля сотні твораў мастака Сяргея Харашаўцава і дызайнера Валянціна Трусава – яны былі сябрамі Яўгена Шатохіна.{movie}Агляд падзеяў культуры (17.10.2012)|left|6975{/movie}

ВАЛЯНЦІН ТРУСАЎ, СЯБРА САЮЗУ ДЫЗАЙНЕРАЎ БЕЛАРУСІ
“Хоць яго ўжо і няма, мэта – як бы даць яму справаздачу, што мы працуем і што мы працуем над тымі тэмамі, якія яму былі блізкія, якія яму падабаліся”.

З Пінскам у Шатохіна атрымаўся творчы дуэт – ён любіў выяўляць вуліцы роднага гораду і з гонарам называў сябе палешуком. Таму на экспазіцыі, прысвечанай творцу, таксама дамінуе тэма гораду над Пінаю. Але сказаць, што мастак абмяжоўваўся толькі гэтаю тэматыкаю, нельга.

СЯРГЕЙ ХАРАШАЎЦАЎ, СЯБРА САЮЗУ МАСТАКОЎ БЕЛАРУСІ
“Вельмі шмат ездзілі, малявалі вёскі, гарады. Гэты чалавек – асоба, пра якую будуць казаць нашчадкі. Даследнікі ўжо цяпер цікавяцца ягонаю творчасцю”.

Экспазіцыя, прысвечаная мастаку і палітычнаму дзеячу, праходзіць у Музеі беларускага Палесся, яна працягнецца да пачатку лістапада.

Іншыя тэмы: на аўкцыёне прадаюць распісны дыван аўтарства Язэпа Драздовіча. У Парыжы з малатка пайшлі прыватныя рэчы Марыі Антуанэты.

belsat.eu

Стужка навінаў