Халіп: Лукашэнка мяне, як прыгонную сялянку, прапанаваў замест жонкі


У «Гарачым каментары» журналістка і жонка экс-кандыдата на прэзідэнцтва Андрэя Саннікава распавяла падрабязнасці свайго «вызвалення» ад умоўнага тэрміну. {movie}Ірына Халіп у “Гарачым каментары” |left|6974{/movie}

«Лебедзеў прыехаў да мяне, як Дзед Мароз: «Ірына, збірайцеся, мы едзем у Маскву!» – узгадвае журналістка, як спяшаўся парадаваць яе ўладальнік брытанскай газеты «Evening Standard». – У мяне відэазапіс: Аляксандр Рыгоравіч толькі што сказаў, што вы – абсалютна свабодны чалавек

Пасля гучнай заявы Лукашэнкі пра тое, што Ірына Халіп з умоўным тэрмінам за Плошчу-2010 можа выязджаць за мяжу, гераіні выказвання патэлефанаваў узрадаваны шэф – галоўны рэдактар расейскай «Новой газеты»: «Мы «паляну накрываем» у рэдакцыі!»

Калі журналістка звярнулася ў раённую крымінальна-выканаўчую інспекцыю з пытаннем, ці можа заява Лукашэнкі паўплываць на ейны лёс, ёй адказалі, што выконваюць пастановы судоў, а не нечыя словы.

Выходзіць, Лукашэнка схлусіў? «Яму вельмі падабаецца пачувацца феадалам […], ён мяне, як прыгонную сялянку, прапанаваў Лебедзеву замест жонкі», – гаворыць Ірына Халіп пра ўражанне, якое хацеў зрабіць на брытанцаў кіраўнік Беларусі.

belsat.eu
https://youtu.be/59yA88LTw7Y

Глядзі таксама
Каментары