Трэнер Кандрацьеў нічога не чытаў пра крытыку з боку Лукашэнкі


https://youtu.be/bZktp7yYe9E
https://youtu.be/player_embedded&v
Футбольная зборная Беларусі перамагла каманду Грузіі, не пераймаючыся словамі прэзідэнта краіны, адзначыў галоўны трэнер беларускіх футбалістаў Георгій Кандрацьеў. {movie}Лукашэнка пра зборную па футболе: Ганьба нацыі (аўдыё) |left|6971{/movie}

“Нічога не чытаў і не глядзеў”, – пракаментаваў Кандрацьеў вострыя словы Лукашэнкі наконт дрэннай гульні беларусаў з іспанскімі футбалістамі. Трэнер прызнаўся: яму толькі паведамілі, што крытыка была. Кандрацьеў не схільны меркаваць, што жорсткае выказванне прэзідэнта сталася дадатковым стымулам у адборачным матчы чэмпіянату свету супраць Грузіі. “І без гэтага матывацыя была бязмежная”, – дадаў трэнер.

Зборная Беларусі ўчора выгуляла ў прадстаўнікоў Грузіі з лікам 2:0. Галы забілі Рэнан Брэсан і Станіслаў Драгун.

На прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка, каментуючы паразу беларускай каманды ад іспанцаў (0:4), заявіў, што яшчэ не бачыў “такой ганьбы нацыі”. “Прабачце мне, не для СМІ сказана: абкакаўшыся, выйсці на поле, з дрыготкімі рукамі і нагамі”, {movie}Кандрацьеў: Не чытаў пра крытыку ад Лукашэнкі|left|6970{/movie}– не пасаромеўся заўважыць кіраўнік Беларусі.

Трэнер выбраў атаку

Кандрацьеў прызнаўся, што разам з памочнікамі доўга разважаў над выбарам схемы гульні з Грузіяй і змог легчы спаць толькі на світанні. “Мы прыйшлі да высновы, што трэба ставіць усіх гульцоў з атакі”, – прызнаўся трэнер.

Каментуючы сутычку на футбольным полі з удзелам Аляксандра Глеба, Кандрацьеў выказаў меркаванне: калі каманда вядзе ў ліку, не варта “пхацца, бадацца” – “трэба стрываць”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары