Лукашэнка: Вязіце Халіп у Маскву


На мінулым тыдні ў інтэрв’ю брытанскай газеце «Evening Standard» Аляксандр Лукашэнка паабяцаў вызваліць журналістку расейскай «Новой газеты», жонку экс-кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава Ірыну Халіп.

З уладальнікам англійскага выдання Яўгенам Лебедзевым Лукашэнка размаўляў пра палітвязняў, плюшавых мядзведзяў, дыктатуру і палітычную сітуацыю ў краіне ды свеце. {movie}Фрагмент інтэрвію «Evening Standard» (відэа “Хартыя97”)|right|6964{/movie}

Лебедзеў запытаў беларускага кіраўніка пра тое, чаму Ірына Халіп не можа пакінуць краіну. Нагадаем, яна была прызнаная вінаватай ва ўдзеле ў масавых закалотах 19 снежня 2010 г. і асуджаная на два гады пазбаўлення волі з адтэрмінаваннем на два гады. То бок 20 ліпеня наступнага года суд вырашыць, вызваляць журналістку ці асудзіць на рэальны турэмны тэрмін.

Аказваецца, Лукашэнка не ў курсе, што адбываецца з асуджанымі паводле «справы 19 снежня».

«А што, яна тут? Я думаў, яна ў Маскве. Адпраўце яе сёння ж з вячэрнім канём. Забірайце і больш сюды не прывозьце. Я пра гэтую асобу ўвогуле не магу размаўляць. Вы хочаце – яе ў Маскву вязіце», – дазволіў беларускі лідар.

Калі Лебедзеў нагадаў, што Халіп застаецца пад падпіскай аб нявыездзе, Лукашэнка звярнуўся да кагосьці са сваіх падначаленых і са словамі: «Бачыце, дыктатура таксама добра – ніводзін прэзідэнт бы не прыняў адразу рашэння, а я вось прыняў».

Жонка экс-кандыдата паведаміла, што ў міліцыі аб прыгожым жэсце Лукашэнкі не чулі. Яно і не дзіўна – інтэрв’ю, хоць і было паказана па БТ, аднак без фрагменту аб вызваленні Халіп.

belsat.eu

Стужка навінаў