«Размова Мацкевіча»: Рэйдарскі захоп па-беларуску


Як стала вядома нядаўна, цукеркі – гэта стратэгічны тавар. Пра тое, што адбываецца са знакамітымі кандытарскімі фабрыкамі „Камунарка” і „Спартак” і як гэта адаб’ецца на айчыннай эканоміцы, метадолаг Уладзімір Мацкевіч размаўляе з эканамічным аглядальнікам „Беларускай газеты” Сяргеем Жбанавым.

{movie}”Размова Мацкевіча”|right|6962{/movie}Дзяржава забрала сабе кантрольны пакет акцыяў, бо кіраўнік краіны палічыў, што вытворчасць кандытарскіх вырабаў мусіць належаць дзяржаве, а інвестары, маўляў, не сумленныя. Таксама на нарадзе пра кадравы разгром на фабрыках згадвалася нейкая судовая позва, але хто яе падаў, супраць каго канкрэтна і калі – не вядома.

«Гэта ў стылі знакамітай фразы «дзецям цукеркі, а кветкі дамам», – іранізуе Жбанаў. – Рэч у тым, што падобнымі аргументамі захоп чужой прыватнасці патлумачыць даволі складана. Мне цікава, з чаго ўсё пачалося і хто так насамрэч падаў позву, бо дагэтуль гаварылася пра невядомага «Паліграфа Паліграфавіча». Гэта, у прынцыпе, і ёсць схема, якая папярэджвае любы рэйдарскі захоп».

Так званыя рэйдарскі захопы ўсцяж «папулярныя» ў Расеі. Як гэта адбываецца ў Беларусі – глядзіце ў «Размове Мацкевіча».

belsat.eu

Стужка навінаў