Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі: На што варта звярнуць увагу расейцам


https://youtu.be/O6ph5oMh8MI
Кіраўнік Беларусі зладзіў чарговае шоу для расейскіх журналістаў. Ён падзяліўся думкамі пра славянскае адзінства, распавёў пра галоўных аўтарытэтаў у жыцці – Леніна і Сталіна – ды шмат што яшчэ.

Паспрабуем вылучыць галоўнае: Лукашэнка марыць стварыць сваю глабальную гандлёвую арганізацыю, атрымаць доступ да расейскіх нафтавых радовішчаў і навучае дэмакратыі заходнія краіны.

Што гэтая прэс-канферэнцыя значыць для расейцаў і на каго скіраваная – разважае расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў.

«На гэтыя прэсавыя канферэнцыі прыязджаюць мясцовыя газеты, адмыслова падабраныя людзі, некаторыя – ужо дзявяты раз. То бок гэта вельмі вузкае кола – часцей за ўсё левыя або радыкальна левыя – 100 % апазіцыйныя выданні. Вось у якім сектары ён намагаецца штосьці сказаць», – удакладняе Суздальцаў.

То бок гэта прэс-канферэнцыя «для сваіх» з Расеі. Журналісты маргінальных выданняў, якія і так рэгулярна бароняць лукашэнкаўскі курс, з задавальненнем ездзяць у традыцыйныя прэс-туры па Беларусі.

Разам з тым расейскі адмыслоўца падкрэслівае: варта ўважліва слухаць Лукашэнку – у надзеі, што ён прагаворыцца.

«Ён распавёў, як прайшла сустрэча з Пуціным у Сочы, што яны перасварыліся. Гэта па-першае. Па-другое, асноўнае ўражанне адно: грошай няма і не прадбачыцца. Ён вельмі пакрыўджаны і расчараваны: спадзяваўся, што ў Адзінай эканамічнай прасторы будзе як у супермаркеце: бяру, што хачу, – і нічога не плачу. Аказваецца, плаціць трэба, і гэта вельмі яго раздражняе», – зазначыў расейскі эксперт.

Паводле Суздальцава, радыкальныя мясцовыя медыі будуць лабіяваць Лукашэнкавы ідэі ў рэгіёнах, каб забяспечыць яму мо і невялікае, але рэальнае падтрыманне.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары