Ці ёсць сэнсавы кампанент у прэс-канферэнцыях Лукашэнкі?


На сённяшняй сустрэчы з расейскімі журналістамі прэзідэнт Беларусі раскрыў свае геапалітычныя амбіцыі, падзяліўся марамі пра стварэнне сваёй глабальнай гандлёвай арганізацыі ды пра бесперашкодны доступ да расейскіх нафтавых радовішчаў. {movie}Алесь Лагвінец у “Гарачым каментары”|right|6952{/movie}

Разам з тым Лукашэнка прызнаў, што ён асацыюецца ў насельніцтва з дыктатураю, аднак падкрэсліў і пазітыўныя бакі: парадак і адсутнасць беспрацоўя.

Паводле палітолага Алеся Лагвінца, кіраўнік дзяржавы спрабуе адцягнуць увагу грамадзянаў ад рэальнага стану рэчаў у краіне пустою рыторыкаю.

«Ён за гады кіравання навучыўся гэта рабіць вельмі добра і добра робіць выгляд, што верыць у тое, што кажа. Гэтым ён падкупляе частку беларусаў. Прайшла палітычная кампанія, і ён бачыць, што беларусы, як заўсёды, паказалі ўладзе «дулю ў кішэні». І ён спрабуе запоўніць прастору настолькі, каб у людзей не заставалася выбару», – робіць выснову Лагвінец.

Адмысловец лічыць, што адзіная мэта такіх выступаў – запэўніць насельніцтва ў адсутнасці альтэрнатывы. Дэбаты ды аналізы Лукашэнкавых словаў толькі спрыяюць гэтаму.

«Я думаю, у яго ёсць інстынктыўнае разуменне, што ў грамадстве існуе абыякавасць да ўсяго таго, што ён робіць, а расейскія сродкі масавай інфармацыі служаць толькі для ўзмацнення гэтага паслання беларусам», – упэўнены палітолаг.

belsat.eu

Стужка навінаў