Беларусь страчвае золата


У краіне ўжо трэці месяц запар скарачаецца золата-валютны запас.

Апошнім сёлетнім месяцам, калі назіраўся рост золата-валютных рэзерваў, быў чэрвень. У верасні залаты запас краіны паменшаў адразу на 3 тоны.{movie}Беларусь губляе золата|left|6947{/movie}

Нацыянальны банк адзначае: на вераснёўскае зніжэнне аб’ёму рэзерваў паўплывала вяртанне ўнутраных і вонкавых пазыкаў у замежнай валюце.

Кіраўніцтва Нацыянальнага банку заяўляла раней, што золата-валютны запас зменшыцца да $ 8 200 млн пад самы канец года, але ўжо цяпер рэзерваў скарысталі болей, чымся планавалася.

Яшчэ сёлета Беларусь павінна выплаціць амаль $ 4,5 млрд вонкавай пазыкі, у тым ліку да канца кастрычніка – больш за $ 570 млн.

belsat.eu

Стужка навінаў