Вулічны мастак з Жодзіна, які называе сябе ДСНТ87, прэзентуе сваю творчасць свету.
ДСНТ87 распавёў на старонцы generation.by: свой першы твор ён прапанаваў публіцы яшчэ ў 2002 годзе.
ДСНТ87 from val-psycho on Vimeo.
Відэа-прэзентацыя ягонай дзейнасці, аднак, зусім свежая. Хлопец разлічвае, што яна заінспіруе паўнавартаснае кіно пра ягоную творчасць. Мастак сцвярджае, што зробленае ім – унікальная з’ява ў маштабах Жодзіна, бо, як падкрэсліў ДСНТ87, «у горадзе нешта ёсць, але зусім у іншым кірунку».
Міліцыянты яшчэ не знайшлі слядоў ДСНТ87. «Міліцыя пакуль не дакучала, хоць гэта і балючае пытанне», – прызнаўся творца.
belsat.eu