Кубінскія ўлады дазволяць грамадзянам выязджаць з краіны


Куба скасуе абмежаванне на замежныя паездкі сваіх грамадзянаў са студзеня наступнага года.

З 1961 года кубінскі ўрад увёў абавязковую выязную візу, каб спыніць масавую эміграцыю людзей, што ўцякалі ад наступстваў рэвалюцыі 1959 года і рэжыму Фідэля Кастра.{movie}Уцячы з Кубы будзе лягчэй|left|6945{/movie}

З сярэдзіны будучага студзеня ўнутраную візу для кубінцаў скасуюць: яны змогуць пакінуць востраў з дзейным пашпартам і візаю краіны прызначэння.

Новаўвядзенні сведчаць пра лібералізацыю палітыкі Рауля Кастра, які прыйшоў на змену свайму брату Фідэлю ў якасці кіраўніка краіны.

Дзяржаўнае тэлебачанне Кубы распаўсюдзіла інфармацыю, што ў міграцыйнай палітыцы будуць ажыццяўляцца пэўныя крокі, каб спыніць адток талентаў.

«Некаторыя захады будуць падтрымліваць захаванне чалавечага капіталу, каб засцерагчы таленты ад крадзяжу, які практыкуюць магутныя дзяржавы», – паведаміла кубінскае дзяржаўнае тэлебачанне.

belsat.eu

Стужка навінаў