Зуброў вязуць на... Паўночны Каўказ


Расея выдаткоўвае велізарныя грошы на шыкоўныя курорты, каб прыцягнуць турыстаў у праблемны рэгіён.

Распрацоўнікі праекту – кампанія “Курорты Паўночнага Каўказу” – спадзяюцца, што інвестыцыі на $ 20 млрд здымуць сацыяльную напружанасць у рэгіёне. Тут плануюць стварыць ажно 160 000 працоўных месцаў.

У раёне Архызу (Карачаева-Чаркесія) ужо стаяць “шкілеты” будучых гатэляў, якія журналістам ахвотна паказваюць падчас прэс-тураў. “Курорты Паўночнага Каўказу” плануюць стварыць 27 600 спальных месцаў і 263 км лыжных трасаў, каб штогод абслугоўваць 500 000 турыстаў.

Разам з Сусветным фондам дзікай прыроды кампанія запусціла праект аднаўлення еўрапейскай папуляцыі зубра на поўдні Расеі.

belsat.eu

Стужка навінаў