Памежны камітэт пракаментаваў выпадак з індусам


Індус-нелегал у відэазвароце прызнаўся, што праз катаванні агаварыў берасцейскага апазіцыянера.

Відэа апублікавала ўкраінскае выданне «КорреспонденТ.net». Паводле прэс-сакратара Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандра Цішчанкі, абаронцы Віталя Каўша беспадстаўна спрабуюць надаць справе палітычны падтэкст.

Назіральнік на выбарах стаў крымінальнікам?

Сп. Каўша памежнікі затрымалі а 15:30 1 верасня у Берасцейскім раёне. Да гэтага ён амаль тры месяцы быў у вышуку. 4 верасня яго абвінавацілі ў арганізацыі незаконнай міграцыі (ч. 2 арт. 371-1 КК).

Паводле праваабаронцы Рамана Кісляка, Віталь Коўш – грамадскі актывіст; ён быў назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах 2010 г., удзельнічаў у шэрагу палітычных кампаніяў у Берасці. Там жа 16 кастрычніка 2006 г. сп. Каўша затрымлівалі за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі.

{movie}Алег Волчак: пасля відэазварота індуса мусяць дапытаць|left|6920{/movie}Індусы спрабавалі ўцячы па самаробнай канатнай дарозе

Васьмёх замежнікаў без дакументаў затрымалі на беларуска-польскай мяжы ў сярэдзіне траўня. Крымінальную справу з прычыны незаконнага мінання мяжы распачалі 24 траўня.

Аляксандр Цішчанка паведаміў, што за тое, каб трапіць у Еўразвяз, індусы заплацілі арганізатарам “каналу” па 8 тыс. еўраў. Ён дадаў, што, калі праваахоўнікі высвятлялі маршрут, затрыманыя індусы самі паказалі ім дом у Берасцейскім раёне, дзе яны спыняліся. Цішчанка распавядае, што там знайшлі сведчанні былой прысутнасці затрыманых ды вяроўкі для канатнай дарогі. А тое, што ў доме жыве сп. Коўш, высветлілася пазней.

“Маніндэр Сінг запісаў зварот, каб трапіць у ЕЗ”

Апрача таго сп. Цішчанка адзначыў, што 16 ліпеня ў ІЧУ Берасцейскай памежнай групы пабывалі прадстаўнікі індыйскай амбасады, якія сустрэліся з нелегаламі ды прывезлі іхныя дакументы. Затрыманыя не выказвалі сваім землякам прэтэнзіяў на дзеянні беларускага боку. Таму прэс-сакратар Памежнага камітэту лічыць, што Маніндэр Сінг сваім відэазваротам, магчыма, “зарабляў на наступную спробу нелегальна трапіць у ЕЗ”.

Дарэчы, пасля адміністратыўнага арышту парушальнікам прапанавалі добраахвотна пакінуць Беларусь, што яны і зрабілі 18 ліпеня.

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэту Павел Травулька, расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні Каўша скончыцца ў найбліжэйшы час і “ніякай палітыкі” тут няма.

belsat.eu

Стужка навінаў