Прэзідэнт Літвы: Беларусам патрэбныя танныя візы


Даля Грыбаўскайце прапаноўвае Еўразвязу знізіць кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце мае намер звярнуцца ў Еўракамісію з прапановаю спрасціць працэдуру выдачы візаў грамадзянам Беларусі ды знізіць іх кошт. Пра гэта яна заявіла 3 студзеня падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС Літвы Аўдронюсам Ажубалісам.

“Усплёск гвалту пасля выбараў кінуў цень на сам выбарчы працэс”, – завіла Даля Грыбаўскайце. Яна выказала шкадаванне з нагоды непрапарцыйнага выкарыстання сілы з боку беларускага рэжыму для падаўлення пратэстаў.

Паводле літоўскага прэзідэнта, ізаляцыя Беларусі не дала чаканых вынікаў. Таму дзеянні беларускага рэжыму, накіраваныя супраць мірных грамадзянаў і журналістаў, перашкаджаюць супрацы Захаду з рэжымам, але яны не мусяць уплываць на кантакты з беларускімі грамадзянамі.

Даля Грыбаўскайце заклікала афіцыйны Менск вызваліць усіх затрыманых. Паводле яе, уладам няма чаго баяцца, калі выбары сапраўды былі свабодныя і дэмакратычныя, як яны дэкларуюць.

belsat.eu

Стужка навінаў