Літоўцы прагаласавалі супраць пабудовы АЭС


Рэферэндум, які прайшоў 14 кастрычніка, лічыцца адбытым, хоць падлік галасоў працягваецца. Папярэднія звесткі паказваюць, што на рэферэндум прыйшло больш за 51,5 % выбарцаў. У Галоўнай выбарчай камісіі (ГВК) яшчэ няма інфармацыі прыкладна з 200 выбарчых участкаў.

“Рэферэндум адбыўся. Палажэнне рэферэндуму “Ухваляю будаўніцтва новай атамнай станцыі ў Літоўскай Рэспубліцы” не прынятае”, – заявіў старшыня ГВК Зянонас Вайгаўскас.

Галоўная выбарчая камісія пакуль падлічыла звесткі з 1892 выбарчых участкаў (агулам іх 2017), якія паказваюць відавочную перавагу праціўнікаў будаўніцтва АЭС – за яе прагаласавала 33,96 % (289,5 тыс.), супраць – 62,7 % (526,5 тыс.) удзельнікаў рэферэндуму.

Толькі сярод жыхароў акругі Зарасай – Вісагінас, на тэрыторыі якога плануецца будаваць новую станцыю, было больш прыхільнікаў праекту – там 66 % удзельнікаў выказаліся за будаўніцтва станцыі, а 31 % – супраць. Галасы акругі Ігналіна – Свянцяны размеркаваліся наступным чынам – 46 і 50 % адпаведна.

belsat.eu

Стужка навінаў