Скок са стратасферы. Як гэта было.


{movie}Скок са стратасферы. Як гэта было.|left|6915{/movie}“Калі стаіш там, на вяршыні свету, то перастаеш думаць пра рэкорды, перастаеш думаць аб навуковых звестках, якія ты хочаш атрымаць. Адзінае, чаго хочаш, – гэта вярнуцца жывым, бо не хочацца паміраць на вачах сваіх бацькоў, сваёй дзяўчыны, і каб за гэтым назіралі ўсе людзі. Вось што было для мяне галоўным там, наверсе”, – падзяліўся сваімі ўражаннямі Фэлікс Баўмгартнэр пасля прызямлення.

Аўстрыйцу Фэліксу Баўмгартнэру ўдалося ўсталяваць новы сусветны рэкорд скокаў з вышыні, скокнуўшы з адмысловай капсулы з вышыні 39 кіламетраў. Падчас падзення ён дасягнуў хуткасці 1342 км/г, што больш за хуткасць гуку. Ён скокнуў са словамі “Усё, я адпраўляюся дадому!”

Ягоны скок глядзелі мільёны тэлегледачоў, а таксама карыстальнікаў інтэрнэту, дзе ішла трансляцыя. Аднак карцінка з відэакамераў ішла з 20-секунднаю затрымкаю, каб была магчымасць адключыць трансляцыю ў выпадку, калі падчас скоку адбудзецца трагедыя.

І сапраўды перад самым скокам з’явіліся праблемы – пры кожным выдыху туманілася шкло ў шлеме аўстрыйца, бо нечакана зламалася прылада, што мела засцерагчы ад такога эфекту. Аднак гэтую паломку палічылі не настолькі значнаю, каб адкладаць палёт. Падчас скоку Фэлікс пачаў некантралявана круціцца, аднак яму ўдалося справіцца з гэтаю праблемаю.

Часам трэба падняцца вельмі-вельмі высока, каб зразумець, наколькі ты малы ў маштабах сусвету. Самы захапляльны момант – калі я стаяў на вяршыні свету за 30 секундаў да скоку. Я адчуваў, што за мною назірае вялікая колькасць людзей. Гэта было цудоўна”, – дадаў Фэлікс Баўмгартнэр.

belsat.eu

Стужка навінаў