Сакрэт паездкі патрыярха Кірылы ў Беларусь


https://youtu.be/QefXQkMAwT0
https://youtu.be/cuMaVzNnwN4
Заўтра, 14 кастрычніка, у Менск прыбудзе патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыла.

На дзень візіту кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы ў Беларусь прыпадае свята Пакроваў Божай Маці. З гэтай нагоды патрыярх адправіць літургію ў Пакроўскай царкве Менску. Фармальна прыезд прымеркаваны да 400-годдзя з’яўлення абраза Крупецкай Божай Маці ў гэтай мясцовасці.{movie}Мацкевіч: У РПЦ ёсць праблемы ў Беларусі|left|6904{/movie}

Асноўная мэта візіту – «супольная малітва з духавенствам і народам». Аднак вернікі звяртаюць увагу, што візіт праваслаўнага лідара ў Беларусь адбудзецца вельмі раптоўна і без рыхтаванняў, якая звычайна папярэднічаюць такім падзеям.

Палітолаг Уладзімір Мацкевіч лічыць, што патрыярх Кірыла прыбудзе ў Беларусь, каб развязаць пытанне пераемніка цяперашняга кіраўніка беларускага экзархату РПЦ, мітрапаліта Філарэта, стан здароўя якога істотна пагоршыўся. “Візіт звязаны і з тым, што асобныя праваслаўныя іерархі ў Беларусі набіраюць вагу ў Царкве і грамадстве, {movie}Матрунчык: Ці РПЦ за аб’яднанне трох народаў?|left|6905{/movie}і гэта можа не падабацца маскоўскаму кіраўніцтву”, –зазначыў палітолаг.

Мікола Матрунчык, старшыня праваслаўнага брацтва Святых віленскіх мучанікаў, не лічыць, што візіт патрыярха шчыльна звязаны з кадравымі пытаннямі, бо, як заявіў актывіст, “царква будуецца не толькі на сваіх чалавечых меркаваннях, а на разуменні провіду Святога Духу”.

Матрунчык заўважыў, што беларускія праваслаўныя іерархі абмяркуюць з патрыярхам Кірылам ініцыятыву прадстаўніка Сінадальнага аддзелу РПЦ протаіерэя Усевалада Чапліна аб правядзенні рэферэндуму за аб’яднанне Расеі, Беларусі і Украіны.

“Чаплін – прадстаўнік Царквы даволі высокага ўзроўню. Безумоўна, візіт Яго Святасці будзе нагодаю, каб даведацца, што азначае гэтая ініцыятыва і ці сапраўды Царква ініцыюе рэферэндум пра аб’яднанне трох народаў”, – звярнуў увагу Матрунчык.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары