Партыя БНФ – за адзінага апазіцыйнага кандыдата на прэзідэнта


Сваё вылучэнне кандыдатам на прэзідэнцтва дапускае таксама лідар арганізацыі Аляксей Янукевіч.

Дэмакратычныя сілы мусяць выйсці на эфектыўны механізм вызначэння адзінага кандыдата, мяркуе Янукевіч. “Тут нашая задача-максімум – дамагчыся, каб гэты кандыдат быў ад нашай партыі, задача-мінімум – каб ён падзяляў нашыя погляды”, – сказаў старшыня Партыі БНФ.

Янукевіч адзначыў, што Аб’яднаная грамадзянская партыя ўжо запрапанавала свой механізм вызначэння адзінага кандыдата: праз правядзенне праймэрыз. Партыя ж БНФ прапаноўвае Кангрэс дэмакратычных сілаў.

Янукевіч дапускае, што адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года можа не быць. “Таму нам важна вылучаць свайго кандыдата, незалежна ад таго, ці будзе дасягнутая дамоўленасць аб адзіным кандыдаце. Цяпер у нас дастаткова канструктыўная пазіцыя ў пытанні выхаду на адзінага кандыдата. Але і свой кандыдат нам неабходны, каб не застацца па-за палітычным працэсам у выпадку адсутнасці адзінства ў апазіцыі”, – адзначыў палітык.

Янукевіч падкрэсліў, што кандыдат, якога будзе падтрымліваць Партыяй БНФ, можа і не быць чальцом арганізацыі. Пры неабходнасці, падкрэсліў партыйны лідар, ён сам гатовы вылучацца на прэзідэнцтва.

belsat.eu

Стужка навінаў