Леанід Заіка: дэвальвацыя будзе. Але не абвальная


Эканаміст параўноўвае сітуацыю з беларускім рублём сёлета, у 2008-м і 2010 г.

“Я хацеў бы супакоіць тых, хто нас глядзіць. Прыкметаў таго, што адбудзецца рэзкая дэвальвацыя, пакуль няма”, – гаворыць Леанід Заіка. Ён не сцвярджае, што сёлета на сітуацыю ў эканоміцы не ўплывае павелічэнне грашовай масы.

“Але калі браць папярэднія гады: 2008-мы, 2010-ты, – мы мелі значны негатыўны гандлёвы баланс. Сёлета, у першай палове года, у нас быў станоўчы гандлёвы баланс. Пасля таго, як спыніўся імпарт нафты, ён стаў практычна нейтральны”. Таму да канца года дэвальвацыя можа сягнуць 3–5 % да цяперашняга ўзроўню курсу.

{movie}Леанід Заіка: абвальнай дэвальвацыі не будзе|left|6903{/movie}“Я мяркую, што Нацбанк зрабіў высновы з мінулага года і будзе весці больш абачлівую палітыку рэгулявання грашовай масы”.

Тое, што беларусы пачалі здымаць уклады ў беларускіх рублях, эканаміст называе “сталеннем”: “Укладчыкі сталі паводзіцца рацыянальна <…> Дэпазіты сталі пераводзіць з беларускіх рублёў у долары і еўры. Гэта нармальная рэакцыя”. Паводле Леаніда Заікі, гэта сведчанне таго, што беларусы рэагуюць не на заявы старшыні Нацбанку, а на рэальную сітуацыю.

belsat.eu

Стужка навінаў