Варшава глядзіць кіно: у польскай сталіцы стартаваў 28-мы міжнародны кінафестываль. Агляд падзеяў культуры.


Варшаўскі міжнародны кінафестываль, які тут праходзіць ужо 28-мы раз. У праглядзе паўдзельнічаюць амаль 200 фільмаў больш як з паўсотні краінаў.

Гэта гонар для кінапрагляду, які пачынаўся са сціплай студэнцкай ініцыятывы. Арганізатары падкрэсліваюць: яны імкнуцца паказаць у Варшаве стужкі, што пазней будуць змагацца за Оскар, а таксама даць польскаму кіно шанец на ўдзел у вялікіх кінапаказах. {movie}Агляд падзеяў культуры (12.10.2012)|right|6891{/movie}

АДАМ АСТРОЎСКІ, АДБОРАЧНАЕ ЖУРЫ ФЕСТЫВАЛЮ :
„Тут ёсць фільмы, якіх нідзе больш не паглядзіш, – гэта самыя важныя стужкі, як на мяне. Гэта не “поп-корнавае” кіно, якое паказваюць у кожным кінатэатры”.
БАРТЭК ТШЭШКОЎСКІ, ФАТОГРАФ

”Тут цудоўная атмасфера, можна спаткаць шмат цікавых людзей, заўсёды праходзяць сустрэчы з рэжысёрамі, на якіх можна даведацца, як фільм паўставаў, як гэта ўсё адбываецца – “кухню” фестывалю”.

Сярод прэтэндэнтаў на ўзнагароды фестывалю кінагурманы вылучаюць расейскага рэжысёра Барыса Хлебнікава з фільмам “Пакуль ноч не разлучыць нас”, кітайскую стужку “У пагоні за ідалам”, супольную працу брытанскіх і галандскіх кінематаграфістаў “Эфект даміно”. Сярод польскіх прэтэндэнтаў на ўзнагароду найбольшыя шанцы мае стужка “Imagine” Анджэя Якімоўскага. Галоўны прыз фестывалю – 100 тысячаў польскіх злотых, гэта каля 31-ой тысячы долараў.

Іншыя тэмы: мастак Янка Рамановіч запрашае ў майстроўню. Гватэмальскі фермер знайшоў у кухні фрэскі плямёнаў мая.

belsat.eu

Стужка навінаў