Сёння ўвечары вялікі футбол: Беларусь – Іспанія


Прадстаўнікі зборнай Іспаніі падкрэсліваюць, што каманда Беларусі можа быць небяспечным супернікам.

«Зборная Беларусі – добрая каманда, у яе больш патэнцыялу, чымся ў каманды Грузіі. Мы глядзелі запісы гульняў беларусаў з Грузіяй і Францыяй – беларусы вельмі добра падрыхтаваныя», – адзначыў абаронца зборнай Іспаніі Альвара Арбэлёа.{movie}Альвара Арбэлёа: Зборная Беларусі мае патэнцыял|left|6877{/movie}

Нападнік зборнай Іспаніі ды англійскага клубу «Чэлсі» Фэрнанда Торэс падкрэсліў, што матч з Беларуссю такі ж важны, як і гульня супраць Францыі 16 кастрычніка. «Трэба набіраць балы. Мы павінны зрабіць усё, што ў нашых сілах», – сказаў форвард.

На менскім стадыёне «Дынама» Беларусь сёння ўвечары згуляе з Іспаніяй у рамках адборачнага матчу чэмпіянату свету па футболе, што адбудзецца ў 2014 г. Матч пачнецца а 21:00. Беларусь займае ў групе апошняе месца, не набраўшы ніводнага балу. Іспанія – на другой пазіцыі пасля Францыі з 3 пунктамі. {movie}Фэрнанда Торэс: Матч з Беларуссю вельмі важны|left|6878{/movie}

Паводле актуальнага рэйтынгу ФІФА, зборная Іспанія – найлепшая футбольная каманда свету. Беларусь займае толькі 87-е месца, саступаючы нават зборным Гандурасу (66-е месца), Гватэмалы (81-е месца) і Паўночнай Карэі (86-е месца).{movie}Трэніроўка зборнай Іспаніі ў Беларусі|right|6879{/movie}

belsat.eu

Стужка навінаў