Хто з сучасных беларускіх літаратараў годны «Нобеля»?


Учора нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры атрымаў кітаец Мо Янь, за творы ў стылі «галюцынагеннага рэалізму».

З беларусаў на нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры вылучаліся ў розныя гады Святлана Алексіевіч, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў і Уладзімір Някляеў. На жаль, ніхто з іх прэміі не атрымаў.

«Белсат» жа запытаўся ў менчукоў, хто з сучасных беларускіх літаратараў на іхную думку годны гэтай высокай узнагароды? {movie}Хто з нашых сучасных літаратараў годны «Нобеля»?|right|6864{/movie}

Пераважная большасць не ўзгадала імёнаў сучасных беларускіх творцаў, аднак знайшліся і тыя, хто дакладна ведае, хто мог бы прадставіць Беларусь у якасці намінанта на «Нобеля».

Падрабязнасці ў відэаматэрыяле.

belsat.eu

Стужка навінаў