Па Менску ў імя талерантнасці праехаўся «блакітны вагончык»


Праз вокны трамвайнага вагона, што курсаваў менскімі вуліцамі, менчукі маглі пабачыць вясёлкавыя сцягі, плакаты з заклікамі да талерантнасці ды радасных ЛГБТ-актывістаў.{movie}Андросенка: Геем і лесбіянкай варта быць|left|6862{/movie}

У беларускай сталіцы абаронцы правоў сексуальных меншасцяў трамвайным падарожжам адзначылі Сусветны дзень “камінґ-аўту” (coming out) – добраахвотнага раскрыцця ўласнай сексуальнай арыентацыі.

Старшыня арганізацыі “Гей-Беларусь” Сяргей Андросенка заўважыў, што ў Беларусі, асабліва ў малых населеных пунктах, жывуць шмат геяў і лесбіянак, якія хаваюць сваю сексуальную тоеснасць. Менскі гей-прайд, паводле Андросенкі, падае знак, што прадстаўнікі сексуальных меншасцяў могуць быць сабою, весяліцца ды адпачываць.

“Нашыя лозунгі пабачылі шмат людзей. Я думаю, што гэта дасць надзею ўсім геям і лесбіянкам па ўсёй краіне, што геем ці лесбіянкаю варта быць і гэтага не варта саромецца”, – падкрэсліў дзеяч.

Скончыўся гей-прайд, што працягваўся ўвесь мінулы тыдзень, паездкаю ў трамваі. У межах акцыі адбыліся разнастайныя праваабарончыя акцыі, канферэнцыі, канцэрты.

belsat.eu

Стужка навінаў